Решение о депонировании вынес: Совет филологического факультета


Download 0.72 Mb.
bet43/43
Sana18.06.2023
Hajmi0.72 Mb.
#1587701
TuriРешение
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   43
Bog'liq
часть 1

БИБЛИОГРАФИЯ
1 Арнольд, И. В. Лексико логия современного английского языка / И. В. Арнольд. – М.: Высш. шк., 2002. ‒ 196 с.
2 Аполлова, М. А. Грамматические трудности перевода / М. А. Аполлова. ‒ Москва, 1997. ‒ 138 с.
3 Казакова, Т. А. Имена собственные в оригинале и переводе / Т. А. Казакова // Иностранные языки [Электронный ресурс]. ‒ 2009. ‒ Режим доступа http://www.ref.by/refs/29/28256/1.html. ‒ Дата доступа: 14.04.2016.
4 Коробов, А. И. Все о Великобритании / А. И. Коробов, Ю. А. Иванова. ‒ М.: Изд-во Фолио, 2008. ‒ 542 с.

НЕКАТОРЫЯ НАЗІРАННІ НАД СІНОНІМАМІ Ў СТАРАБЕЛАРУСКІХ ПОМНІКАХ ДЗЕЛАВОГА ЗМЕСТУ
Паляшчук Н.В.
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры,
мовы і літаратуры НАН Беларусі
Адной з характэрных рыс лексікі старабеларускай дзелавой пісьменнасці з’яўляецца наяўнасць сінонімаў і ўтвораных імі сінанімічных радоў. Назіранні паказалі, што ў сінанімічныя адносіны ў тэкстах дзелавога зместу ўступаюць:

  1. універбальныя аднакарэнныя назвы, утвораныя рознымі спосабамі: врадничий (врадничый, врядничий) ‘які адносіцца да ўрадніка’ врядницкий, гуменникъ ‘наглядчык за гумном і працай у гумне’ – гуменный, езовникъ ‘наглядчык за езам’ – езовничый, жалоба ‘дакумент, папера з пераказам скаргі’ – жалобница, подымовщина ‘падатак з хаты, двара, гаспадаркі’ – подымщина, рахунникъ ‘сведка пры падліках’ – рахунецъ і інш.;

  2. універбальныя аднакарэнныя назвы, якія адрозніваюцца граматычнай характарыстыкай (найперш родам): варъ ‘колькасць піва, зваранага за адзін раз’ – вара, дойлидъ – дойлида, пожога ‘падпал’ – пожогъ, платъ І ‘грашовы або натуральны падатак, кампенсацыя за карыстанне чым-н.’ – плата, споръ ‘спрэчка’ – спора, шафаръ (шефаръ) ‘ключнік’ – шафара і інш. Паводле ранейшых даследаванняў, “вынікі змешвання назоўнікаў у родзе знайшлі адлюстраванне ў помніках старабеларускай пісьменнасці розных жанраў на працягу ўсяго перыяду развіцця старабеларускай мовы” [1, с. 8]. Родавыя адрозненні ў спрадвечна беларускіх намінацыях былі абумоўлены адсутнасцю спецыяльных даведнікаў па беларускай мове, розным узроўнем адукаванасці і, адпаведна, прафесійнай падрыхтаванасці складальнікаў дзелавых папер; у назвах іншамоўнага паходжання – рознымі шляхамі іх запазычвання старабеларускай мовай і неаднолькавай ступенню іх адаптацыі [1, с. 9];

  3. універбальныя рознакарэнныя назвы: близкий ‘сваяк’ – ближний – кровный – родичъ – своякъ, данина – дань – данье – податокъ, дядя – дядько – стрый, годъ – лето, одежа – убранье, менший – молодший, судъ – тяжба і інш.;

  4. полівербальныя назвы, дзе адрозніваецца а) галоўны кампанент: вделати змову ‘дамовіцца’ – вчинити змову, дань медовая ‘натуральны аброк у выглядзе свежага пчалінага мёду’ – дачка медовая – плата медовая, земля пустая ‘зямля, якая не была заселена і не апрацоўвалася’служба пустая, капные гроши ‘пошліна ад рэалізацыі спіртных напіткаў’ – капные пенязи і інш.; б) залежны кампанент: быти въ доконанью ‘знаходзіцца ў дагаворных адносінах’ – быти въ докончании, служба подводная ‘абавязак выдзяляць падводы па патрабаванні адміністрацыі’ – служба подводовая, право немецкое ‘магдэбурскае права’ – право майдебурское – право маитборское, листъ еднаный ‘дакумент аб пагадненні судовых бакоў’ – листъ еднацкий і інш.;

  5. універбальныя і полівербальныя назвы: истецъ ‘ісцец’ – сторона жалуючаясторона ображоная, истецъ ‘адказчык’ сторона сужоная, капщизна ‘пошліна ад рэалізацыі спіртных напіткаў’ – капь – пенязи капщизные – капные грошикапные пенязи, куница ‘від пошліны, грашовага пабору’ – пенязи куничные, просити бити чоломъ, присягнути – присягу вчинити і інш.;

6) спрадвечна беларускія лексемы і запазычаныя: война ‘вайна’ – валька, годъ – рокъ, дочка ‘дачка’ – цурка, духовница ‘завяшчанне’ – тестаментъ, жалоба – скарга, имение ‘зямельнае ўладанне; маёнтак, двор; вотчына, памесце’ – статокъ, мужъ – малжонокъ, молодый – млодый, николи – никгды, пописъ ‘перапіс’ – рейстръ і інш.
Прычынай разнастайнасці лексічных сродкаў, блізкіх па значэнні і прызначаных абазначаць адно і тое ж паняцце або прадмет, можна лічыць 1) утварэнне новых слоў; 2) развіццё ў семантычнай структуры лексемы новага значэння; 3) разнастайнасць словаўтваральнага афармлення лексем; 4) варыянтнасць родавай прыналежнасці лексем, прадстаўленых назоўнікамі; 5) пранікненне запазычаных намінацый у слоўнікавы склад старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы; 6) імкненне да мадэрнізацыі тэксту (паводле Н.З. Кацяловай), што дасягалася праз замену больш старажытнай намінацыі пазнейшай па паходжанні (аб гэтым можа сведчыць ужыванне лексем грамота – листъ. Згодна з данымі “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, намінацыя грамота ‘афіцыйны дакумент’ была паказальнай для дакументаў, створаных пераважна да XVІ ст.).
За сінонімамі замацавана функцыя замяшчэння, якая рэалізуецца ў тым выпадку, калі два словы ўжываюцца для абазначэння аднаго і таго ж прадмета ці паняцця і могуць узаемна замяняць адно другое без скажэння сэнсу выказвання. Гэта пазбаўляла тэкст ад таўталогіі, паўтарэння адных і тых жа слоў у сумежных кантэкстах, у шэрагу выпадкаў забяспечвала найбольшую дакладнасць і яснасць выражэння сэнсу. Наяўнасць некалькіх сінонімаў у старабеларускіх тэкстах дзелавога зместу з’яўляецца з’явай заканамернай, яна выступае паказчыкам адбору і пошуку больш аптымальнай і дасканалай намінацыі для перадачы пэўнага паняцця, а таксама дазваляе меркаваць пра багацце намінатыўных сродкаў, якімі валодала старабеларуская літаратурна-пісьмовая мова.
Трэба заўважыць, што словы-сінонімы ў аднолькавых кантэкстах маюць розную фіксацыю. Яскравым прыкладам з’яўляецца сінанімічны рад годъ – рокъ – лето. Так, намінацыя лето паслядоўна ўжываецца ў спалучэнні подъ лето Божьего нароженья – складніка формулы datum, пры дапамозе якой указваўся час і месца стварэння дакумента і якая была пабудавана па мадэлі “пасіўны дзеепрыметнік прошлага часу ад дзеяслова писати + назва населенага пункта + спалучэнне подъ лето Божьего нароженья + нумар года + назва месяца (у Р. скл.) + нумар дня тыдня + адзінка старога царкоўнаславянскага летазлічэння, роўная 15 гадам (индиктъ)”: П(и)сан у Петрыкове, под лет(о) Божъ(его) нарож(енья) 1542, м(е)с(я)ца ген(варя) 6 ден(ь), индиктъ 15 (КЗ–28, 76, 1542). У судовых справах кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага гэта формула зафіксавана ў скарочаным выглядзе (апушчаны дзеепрыметнік, назва месца стварэння дакумента) і з варыянтнымі формамі лексемы лето (лето / лета / летъ) пры ўжыванні са спалучэннем Божьего нароженья: Лет(а) Бож(его) нарож(енья) 1546 м(е)с(я)ца май 13 день, индиктъ 4 (КЗ–30, 79, 1546).
Ужыванне сінонімаў дядя – дядько абгрунтоўваецца экстралінгвістычным фактарам. Так, пры згадванні сваяка правіцеля Вялікага Княства Літоўскага фіксуецца лексема дядя, пры ўпамінанні сваяка яго падданага – дядько: поведили перед нами, штожъ дядя н)шъ славное памети Александръ, корол его м(и)л(о)сть, дал отцу ихъ земянину житомирскому Гневошу Воронину селищо въ Житомирскомъ повете (КЗ–28, 129, 1551) – дядко ихъ Якова при земли Ивашняй Арбузовъщине зоставилъ (КЗ–28, 126, 1551).
У дакументах Метрыкі этыкетная формула его милость функцыянуе не толькі для выражэння пачцівага звароту адрасанта да адрасата, але і як сінонім да намінацыі асобы пры паўторным яе ўпамінанні. У дакуменце № 96 “Кнігі запісаў”–28 (1522–1552) імя, імя па бацьку, прозвішча адрасата фіксуецца толькі ў загалоўку і ў зачыне narratio (Привилей его м(и)л(о)сти пану Яну Юревичу Глебовичу на воеводство Виленское; Ижъ узнавши есмо верное и цнотливое захованье и послуги предковъ воеводы полоцкого, маршалъка н(а)шого, пана Яна Юревича Глебовича...), формула ж его милость як іх семантычны адпаведнік сустракаецца 14 разоў ва ўсіх частках дакумента: намъ завжды послуги его м(и)л(о)сти оказывали (у раздзеле narratio – выклад абставін справы); А мы маемъ его м(и)л(о)сть на томъ воеводстве заховати до его м(и)л(о)сти живота (dispositio – распараджэнне па сутнасці справы); Дали есмо его м(и)л(о)сти сес н(а)шъ листъ з н(а)шою привесистою печатью (сorroboratio – сведчанне).
Багацце сінанімічных сувязей у лексічнай сістэме дзелавой пісьменнасці паўплывала на наяўнасць у асобных лексіка-семантычных групах некалькіх гіперонімаў (пры разглядзе ў іх гіпера-гіпанімічных адносін). У прыватнасці, гэта назіраецца ў групах назваў злачынстваў і правапарушэнняў (юрыдычная лексіка), назваў падаткаў і плацяжоў (сацыяльна-эканамічная лексіка), назваў відаў працоўнай дзейнасці (прафесійна-вытворчая лексіка), назваў асоб па роднасці і сваяцтве (лексіка, якая характарызуе чалавека ў фізічных, псіхічных і інтэлектуальных адносінах), назваў адзення і ўбораў (бытавая лексіка), назваў раслін, дрэў (прыродазнаўчая лексіка).
Прыведзеныя назіранні могуць пакласці пачатак далейшаму вывучэнню сінонімаў як у лексіцы дзелавой пісьменнасці з улікам жанравай прыналежнасці тэкстаў (з аднаго боку, агульнадзяржаўныя кодэксы, з другога, “малыя” жанры – прывілеі, выракі, пасольствы, тастаменты і пад.), так і свецка-мастацкай і рэлігійнай пісьменнасці, што ў перспектыве дазволіць вычарпальна апісаць з’яву сінаніміі ў беларускай мове на розных этапах яе развіцця.


БИБЛИОГРАФИЯ
1. Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І., Свяжынскі У.М. Мова беларускай пісьменнасці XIV–XVIII стст. – Мінск, 1988.


Download 0.72 Mb.

Do'stlaringiz bilan baham:
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   43




Ma'lumotlar bazasi mualliflik huquqi bilan himoyalangan ©fayllar.org 2024
ma'muriyatiga murojaat qiling