СамоСтоятельная работа и академичеСкие уСпехи теория  иССледования  практика материалы пятой международной


Download 1.72 Mb.
Pdf ko'rish
bet122/159
Sana08.07.2023
Hajmi1.72 Mb.
#1659278
TuriСамостоятельная работа
1   ...   118   119   120   121   122   123   124   125   ...   159
преподавание литературЫ 
СпоСабЫ арГанІЗаЦЫІ СамаСтоЙнаЙ дЗеЙнаСЦІ 
СтудЭнтаЎ у праЦЭСе навучання лІтаратурЫ 
Т.І. Грыневiч, В.С. Забродская 
Пры арганізацыі вучэбнай дзейнасці педагог можа зыходзіць з 
дзвюх пазіцый у адносінах да навучэнцаў. У першым выпадку выклад-
чык рэалізуе сваю прафесійную функцыю перадачы новых ведаў, а гэта 
значыць, што ён выступае актыўным суб’ектам навучальнага працэсу, 
адводзячы студэнтам ролю пасіўных назіральнікаў, задача якіх заключаец-
ца ва ўспрыняцці і разуменні матэрыялу. Другая пазіцыя разглядае групу 
студэнтаў як сукупнага суб’екта дзейнасці, які сам арганізуе і здзяйсняе 
навучанне. Пры гэтым роляй выкладчыка будзе стварэнне спрыяльных 
ўмоў для абуджэння творчай актыўнасці студэнтаў і яе паспяховай 
рэалізацыі. як паказвае практыка, такі від навучання з’яўляецца найбольш 
эфектыўным, што дазваляе аднесці самастойную работу да аднаго з самых 
прадуктыўных спосабаў навучання.
У дадзеным артыкуле разглядаюцца прыкладныя тэмы для сама-
стойнай работы студэнтаў ў працэсе навучання літаратуры, пададзеныя ў 
пэўнай градацыі з паступовым павышэннем каэфіцыенту самастойнасці, 
творчасці і складанасці ў выконваемых відах дзейнасці. Гэта адлюстравана 
ў табліцы 1. 
Вывучэнне біяграфіі і асобы пісьменніка. 
Папярэдняя праца праводзiцца выкладчыкам са студэнтамi 
напярэдаднi cамастойнай работы i ўключае наступныя этапы:


289
1. Падзел на групы. Студэнтам прапануецца раздзялiцца на 5 – 6 
мiкрагруп. У выпадку нераўнамернага размеркавання па мiкрагрупах 
найбольш моцных i актыўных студэнтаў выкладчык карэкцiруе групы 
паводле свайго меркавання.
2. Размеркаванне тэм. Студэнтам прапаноўваецца шэраг тэм для 
самастойнай работы, якiя размяркоўваюцца па групах.
3. Арыентацыя на вынiкi. Выкладчык абмяркоўвае са студэнтамi, 
якiя вынiкi яны павiнны атрымаць (глыбокае i змястоўнае выступленне, 
наяўнасць цiкавых, але малавядомых фактаў, творчае афармленне работы 
i г.д.). Згадваюцца магчымыя крынiцы падбору iнфармацыi. Прапануюцца 
i разглядаюцца розныя формы выступленняў.
4. Тэрмiны. Агаворваюцца тэрмiны завяршэння работы па кожнай 
з тэм. 

Download 1.72 Mb.

Do'stlaringiz bilan baham:
1   ...   118   119   120   121   122   123   124   125   ...   159




Ma'lumotlar bazasi mualliflik huquqi bilan himoyalangan ©fayllar.org 2024
ma'muriyatiga murojaat qiling