СамоСтоятельная работа и академичеСкие уСпехи теория иССледования практика материалы пятой международной
Download 1.72 Mb. Pdf ko'rish
|
Асноўная дзейнаць. На гэтым этапе студэнты працуюць самастой-
на. Iх работа заключаецца ў пошуку інфармацыі ў розных крыніцах, адборы найбольш важных і цікавых звестак, стварэннi пэўнай формы прэзентацыі. Табліца 1. 290 Вынікі працы студэнтаў па вывучэнню біяграфій пісьменнікаў можа быць прадстаўлена ў наступных формах: відэарэферат; кароткі летапіс жыцця і творчасці; мантаж з аўтабіяграфічных запісаў, лістоў, выказванняў; асоба пісьменніка ва ўспамінах, творах сучаснікаў ці паслядоўнікаў; даклад i г. д.. Падчас прэзентацыi мiкрагрупы выкладчык павiнен падтрымлiваць увагу i цiкавасць да выступлення астатняй часткi аўдыторыi. Для гэтага ёй прапануецца актыўна ўдзельнiчаць у працэсе: дапаўняць, удакладняць, задаваць пытаннi. Па завяршэннi кожная з мiкрагруп павiнна ахарактарызаваць работу ўдзельнiкаў, выдзялiўшы ў выступленнi як станоўчыя, так i адмоўныя бакi. Заключнае слова застаецца за выкладчыкам, якi падводзiць вынiкi i выстаўляе адзнакi (прычым ацэньваецца не толькi група – ўдзельнiк, але i астатнiя, найбольш актыўныя, мiкрагрупы). Прапанаваны вiд самастойнай дзейнасцi мае як станоўчыя, так i адмоўныя бакi. плюсы: самастойны пошук i падбор лiтаратуры, праца з вялiкай коль- касцю крынiц iнфармацыi прадугледжвае больш глыбокае i дэталёвае вывучэнне студэнтамi гэтай праблемы; фармiруецца ўменне ў вялiкай колькасцi iнфармацыi выдзяляць галоўнае i другаснае; дадзенае студэнтам права самастойнага выбару формы i спо- сабу прэзентацыi сваёй работы садзейнiчае развiццю фантазii i творчага мыслення; недахопы: па той прычыне, што праца iдзе ў мiкрагрупах, выкладчыку скла- дана прасачыць i аб’ектыўна ацанiць удзел у рабоце кожнага канкрэтнага студэнта; у той час, калi група, што праводзiць прэзентацыю, актыўна задзейнiчана, астатняя частка аўдыторыi можа быць дастаткова пасiўнай. Download 1.72 Mb. Do'stlaringiz bilan baham: |
Ma'lumotlar bazasi mualliflik huquqi bilan himoyalangan ©fayllar.org 2024
ma'muriyatiga murojaat qiling
ma'muriyatiga murojaat qiling